Заняткі будуць праходзіць ў займальнай форме ў невялікіх групах.
Дзеткі ў займальнай форме атрымаюць веды па мастацтве і архітэктуры Беларусі, даведаюцца пра сучасныя дасягненні нашай краіны. Мы будзем разам вывучаць:
- паходжанне нашых продкаў, іх побыт, рэлігію, традыцыі;
- ўнікальнае геаграфічнае становішча нашай краіны;
- адметныя гістарычныя падзеі, што адбываліся на яе тэрыторыі і мелі ўплыў на развіццё іншых еўрапейскіх дзяржаў;
- беларускія народныя казкі, легенды, паданні, патлумачым значэнне беларускага нацыянальнага адзення (яго колеру і знакамітых на ўвесь свет арнаментаў);
- творы лепшых беларускіх асветнікаў, паэтаў, пісьменнікаў, дзякуючы якім у сусветнай культуры з'явіўся такі адметны пласт, як беларуская мова і літаратура.